понедельник, 24 сентября 2018 г.

МУК становіцца дыстрыбутарам Radware

Група кампаній МУК і кампанія Radware, асноўны вытворца ў галіне камплексных рашэнняў дастаўкі прыкладаняў і сеткавай бяспекі, абвясцілі пра пашырэнне дыстрыбутарскага пагаднення ў Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане і Узбекістане


Radware шырока вядома прадуктамі для абароны ІТ-інфраструктуры і дастаўкі прыкладанняў, якія забяспечваюць устойлівую работу крытычных бізнес-прыкладанняў і эфектыўнае выкарыстанне сеткавых рэсурсаў. Прылады Radware і рашэнні для балансавання нагрузкі прыкладанняў дазваляюць аптымізаваць і аўтаматызаваць працэс дастаўкі прыкладанняў, гарантуюць надзейнасць аперацый і выкананне SLA для кожнага сэрвісу. Партфель кампаніі ўключае наступныя рашэнні для вэб-прыкладанняў:

• кантролер дастаўкі прыкладанняў Alteon;
• міжсеткавы экран для вэб-прыкладанняў (WAF) з падтрымкай HTTP/2;
• рашэнне для аптымізацыі і кэшавання вэб-прыкладанняў FastView;
• аптымізатар WAN для балансавання нагрузкі на інтэрнэт-каналах LinkProof;
• CDN Service для размеркавання нагрузкі з падтрымкай SSL.

Для забеспячэння бяспекі інфраструктуры Radware прапануе сістэму прадухілення атак DoS, DDoS і IPS у рэальным часе DefensePro, воблачныя сэрвісы для прадухілення ўварванняў Cloud DDoS Protection Service і сістэму абароны вэб-прыкладанняў Cloud WAF. Цэнтралізаванае кіраванне і маніторынг ужыццяўляецца рашэннем APSolute Vision.
У арсенале Radware і першая ў галіне віртуальная інфраструктура дастаўкі прыкладанняў — Virtualized Application Delivery Infrastructure (VADI). Яна дазваляе інтэграваць вылічальныя рэсурсы, кантролеры дастаўкі прыкладанняў (ADC) і віртуальныя паслугі ў адну нарашчальную віртуальную інфраструктуру дастаўкі прыкладанняў. Radware VADI выдатна падыходзіць для кожнага віртуальнага ЦАД незалежна ад яго памеру.

Такім чынам, МУК папоўніла партфель прадуктаў якаснымі рашэннямі для пабудовы цэнтраў апрацоўкі дадзеных кожнага маштабу.
Дэталёвую інфармацыю пра прадукты Radware можна атрымаць, адправіўшы запыт па тэл. +375 (17) 336-98-97 або электронным адрасе office@muk.by.
#radware #muk

Комментариев нет:

Отправить комментарий