Прага хуткасці: новыя камутатары Extreme Networks
Кампанія Extreme Networks прадставіла тры новых камутацыйных платформы, прызначаных для карпарацыйных сетак
Інтэрнэт рэчаў (IoT), а таксама новыя пакаленні бесправодных прылад і
прылад захоўвання спрыяюць эвалюцыі камутатараў у кампусных сетках і
дата-цэнтрах, патрабуючы ад камутацыйных рашэнняў максімальнай
гнуткасці. У сеткавым ядры зараз патрэбна падтрымка хуткасцяў перадачы
дадзеных у 10, 25, 40, 50 ці 100 Гбіт/с, а таксама
гнуткія параметры ліцэнзавання портаў, якія забяспечваюць плыўны
пераход ад 10 да 100 Гбіт/с. Сярэднія і буйныя прадпрыемствы маюць
патрэбу ў прадуктах, якія дазволяць ім аптымізаваць наяўную
інфраструктуру і задаволіць патрэбы росту іх цэнтраў апрацоўкі дадзеных і
карпарацыйных сетак. Як арганізацыі працягваюць інвеставаць у IoT, Big
Data і воблака ў цэлым, то для задавальнення гэтых запатрабаванняў
узнікае патрэба ў рашэннях, якія не толькі спросцяць аперацыі з
дадзенымі, але і паскораць работу дата-цэнтраў.